Присоединяйтесь к IMHOclub в Telegram!

Цитатник

05.02.2018

Андрей Лазуткин
Беларусь

Андрей Лазуткин

Политолог, писатель

«Не пригодился...»

«Не пригодился...»
  • Участники дискуссии:

    3
    4
  • Последняя реплика:

    больше месяца назад

 
 

Скончался Борис Кит — делегат Второго всебелорусского конгресса, сторонник Р. Островского и БЦР, антикоммунист.
 
 
 


После сообщения о смерти Бориса Кита в доме престарелых в ФРГ в возрасте 108 лет в оппозиционной прессе появилась волна однотипных публикаций, ориентированных на малоинформированную аудиторию. В публикациях Борис Кит упоминается исключительно как математик, просветитель, деятель образования, участник программ НАСА и заслуженный эмигрант из числа белорусов зарубежья.
 

 
В то же время факты из биографии Б. Кита излагаются крайне односторонне.
 
Он, в частности, являлся делегатом Второго всебелорусского конгресса (1944), сотрудничал с коллаборационистом В. Годлевским и являлся активным деятелем гражданской коллаборации, организовывал систему народных школ на оккупированной территории.

Впоследствии был участником антисоветской эмигрантской общественной деятельности, последовательно поддерживал коллаборациониста Родослава Островского, отрицал белорусскую государственность на советской основе, в условиях «холодной войны» принимал участие в американских военных разработках, негативно отзывался о белорусской власти после 1994 года.
 
Коллаборационистская деятельность белорусских националистов трактовалась Китом однозначно положительно; давались крайне высокие оценки личности гитлеровского пособника Р. Островского, с которым он работал еще в довоенное время. Также  поддерживал послевоенную деятельность Рады БНР и БЦР, которые фактически представляли собой подрывные организации и действовали под контролем спецслужб США и ФРГ, а также Англии.
 
На протяжении всей жизни Кит сохранил националистические взгляды, выражал неприязнь к постсоветским интеграционным объединениям, негативно оценивал курс на сближение с РФ, в многочисленных интервью белорусской службе «Радио Свобода» критиковал деятельность нынешней белорусской власти.
 
Характерно, что оппозиционная пресса уже пытается выстроить вокруг данной фигуры определенные клише о «легендарном белорусе, который участвовал в американской космической программе» и который «не пригодился на родине» из-за «утечки мозгов и репрессий».
 


В воспоминаниях же он прямо сообщает, что отступал на запад вместе с немцами и сдавался американцам исключительно из-за страха наказания за свою деятельность в оккупацию. При этом сам Кит ненавидел и не принимал коммунистический строй, а его научная деятельность и участие в американских военных исследованиях являются заслугой перед США, но никак не перед Республикой Беларусь.
 

 
Поэтому следует воспринимать данную личность объективно, а любые инициативы по увековечиванию памяти рассматривать через призму политической биографии данного деятеля.
 
 

Чтобы проиллюстрировать взгляды Б. Кита, а также отдельные биографические сведения, приведем фрагменты из мемуаров «Аповяды Барыса Кіта, запісаныя Васілём Быкавым улетку 2001 года ў Франкфурце-на-Майне».
 
 
 
Усебеларускі кангрэс: «Я таксама быў там. Гэта быў выдатны сход, сабралася ўся беларуская эліта»
 
У чэрвені 44-га года Р. Астроўскі і БЦР яшчэ пасьпелі склікаць Другі Усебеларускі кангрэс у Менску. Трэба сказаць, гэта быў чыста беларускі, надзвычай прадстаўнічы зьезд.
 
Я таксама прыехаў у ліку дэлегатаў з Маладэчна. На кангрэс зьехалася нешта каля 1300 дэлегатаў, самая эліта Заходняй і Усходняй Беларусі. Панаваў вялікі энтузіязм, выступала шмат выдатных людзей. I ня толькі Астроўскі, але і ксёндз Адам Станкевіч, Шкялёнак, Хвёдар Іляшэвіч, які прыехаў зь Беластоку, ды іншыя.
 
Немцы ставіліся да таго абыякава, ім ужо было не да беларускіх справаў. Я заўважыў на бальконе драматычнага тэатру толькі двух немцаў. Вёў кангрэс Яўхім Кіпель. Было аднагалосна вырашана прадаўжаць агульнабеларускую справу, запачаткаваную ў 18-м годзе БНР. Але адольваў сум, бо ўжо трэба было складваць манаткі і ўцякаць ад Смерша, які жорстка распраўляўся зь людзьмі — калябарантамі ці не калябарантамі, абы хто меў што-небудзь супольнае зь немцамі.
 
Я таксама быў там. Гэта быў выдатны сход, сабралася ўся беларуская эліта, выступаў мой сябра Анішчык, заступнік Астроўскага Шкялёнак, выдатны беларускі дзеяч, якога пасьля схапілі і забілі. Езавітава таксама.
 
Самае першае — на Кангрэсе прызналі БНР, яе асягненьне. Я ня быў з Астроўскім у БЦР. Але і ў гімназіі, і ўсюды ён нас, беларусаў, захопліваў. Мы лічылі яго за самага вартага беларускага дзеяча. Ён выдатна кіраваў беларускай гімназіяй плюс вёў выдатную грамадзкую працу. Маладыя яго вельмі любілі і падтрымлівалі.
 

«Астроўскі заўжды праводзіў вялікую патрыятычную беларускую дзейнасьць»
 
З Р. Астроўскім я працаваў у Вільні, калі ён быў дырэктарам гімназіі. Тады ён рабіў на нас цудоўнае ўражаньне як беларускі патрыёт і палымяны прамоўца. Мы тады ўжо ўведалі, што ён вялікі беларускі дзяяч, браў удзел у Слуцкім паўстаньні, заклаў у Слуцку першую беларускую гімназію і, здаецца, належаў да БНР у 18-м годзе.
 
Перад вайной Астроўскага паслалі ў Лодзь настаўнікам. I тое яго ўратавала. Бо як пачалася вайна, Лодзь падпала пад немцаў.
 
Як я пасьля быў дырэктарам пяці гімназіяў і семінарыяў, дык імкнуўся ў сваёй працы насьледваць досьвед Астроўскага. Таксама хацеў гаварыць палымяныя прамовы і т. д. Пасьля вайны Астроўскі жыў у Лёндане, у свайго сына. І калі я езьдзіў у Англію, заўсёды адведваў яго. Пазьней ён пераехаў у Амэрыку. Ён яшчэ нешта хацеў зрабіць для сваёй БЦР, але ўжо тады перайшлі ў БНР.
 

«Гадлеўскі сьцягнуў мяне з печы»
 
У в. Лебедзева я доўгі час сядзеў на печы, хаваўся. А пазьней пачалося будаўніцтва беларускага школьніцтва. Беларускі актыў стаў наракаць, што я сяджу, нічога не раблю.
 
Я найбольш меў справу з Гадлеўскім. Ён першы арганізоўваў беларускае школьніцтва на Беларусі, сьцягнуў мяне зь печы ў Лебедзеве, дзе я доўгі час хаваўся ад расстрэлу. З ягонай рукі я пераехаў у Маладэчна і пачаў працаваць у школьніцтве. Апроч Гадлеўскага, быў таксама ксёндз Галякоўскі. Абодва яны былі расстраляны немцамі ў Менскім гестапа. Магчыма, што на іх былі нейкія фальшывыя даносы, як гэта рабілася палякамі, АК, каб вынішчыць беларускую інтэлігенцыю, канчаткова далучыць будучыню Беларусі да Польшчы. Зрэшты, то была традыцыйная палітыка даваеннай Польшчы, асабліва ў адносінах да меншасьцяў.
 
Каб атрымаць дазвол, нам даводзілася езьдзіць у Менск, у школьны адзьдзел генеральнага камісарыяту. Мы ўгаварылі даць нам дазвол адчыніць беларускую настаўніцкую семінарыю. З гэтым дазволам мы ўсьцешаныя прыехалі ў Маладэчна, і я разгарнуў усю справу.
 

«БЦР бараніла сваіх людзей»
 
Мяне абвінавачвалі, што я нібыта маю сувязь з партызанамі, што я англа-амэрыканскі шпіён і г.д. Але на той час ужо працавала Беларуская цэнтральная рада ў Менску, і там даведаліся, што я сяджу ў Глыбокім. Яны баранілі сваіх людзей. А ў Глыбокім быў прадстаўнік БЦР Нікандра Мядзейка. Ён дамогся, каб мяне перавялі ў галоўную цэнтралю СД у Вялейцы.
 
Так здарылася, што ў немца Шмідта, гебітскамісара Вялейкі, які забараніў мне семінарыю, быў беларускі давераны пры Віленскім гебітскамісарыяце Кастусь Касяк, мой былы вучань зь Віленскай беларускай гімназіі. Ён мяне і ўратаваў.
 

«Рада БНР паўстала ў сарамлівых абставінах на паўканспірацыйна праведзеным зьездзе»
 
У Амерыцы беларусы падзяліліся палітычна — на крывічоў і зарубежнікаў. Усе крывічы апынуліся ў Нью-Брансвіку, а некрывічы — у Саўт-Рывэры. Адны пазьбягалі другіх. Рэч у тым, што на Другім кангрэсе ў Менску была прызнаная БЦР, але ўзнавілі і БНР. Узьніклі супярэчнасьці.
 
Шмат з тых бэнээраўцаў, што выступалі супраць БЦР, нядаўна яшчэ працавалі з Астроўскім у Менску, а цяпер абвінавачвалі яго ў калябарацыі зь немцамі. Тады зьявілася думка аднавіць БНР. Казалі, нібыта Захарка перадаў Абрамчыку нейкія архіўныя паперы, на падставе якіх Абрамчык стаў прэзідэнтам. Выходзіць, што Абрамчык — тэстаментавы прэзідэнт.
 
На баку БЦР усё ж было больш беларусаў, чым на баку БНР. БЦР — гэта не тэстамэнтавы твор, гэта таксама і ня твор эміграцыйны, падобна гэтак званай Радзе БНР, якая паўстала ў сарамлівых абставінах і паўканспірацыйна праведзеным зьездзе аднае крывіцкай групоўкі ў Остэргофэне (Нямеччына). БЦР — гэта ўстанова, пакліканая і пацверджаная воляй, калі ўжо не ўсяго беларускага народу, то прынамсі ўсяго яго актыву. 1039 дэлегатаў у сталіцы Беларусі Менску — гэта ня некалькі дзесяткаў эмігрантаў аднае групоўкі ў задрыпаным нямецкім гарадзішку.
 

«Паяднаньне з Расеяй ёсьць найгоршае наша няшчасьце. Сябрам Беларусі павінная стаць Амерыка»
 
Калі я ў 93-м годзе прыехаў у Маладэчна, дзе мне мэрам гораду Генадзем Карпенкам і ягоным заступнікам Віктарам Ганчаром было арганізавана спатканьне, дык аказалася, што палова маіх вучняў прайшла праз Сібір. Але завошта? Толькі за тое, што яны вучыліся ў маёй школе. Тое было і радасна і сумна. Пасьля 94-га года, як зьмянілася сытуацыя на Беларусі, туды я болей ня езьдзіў.
 
Ад самага пачатку я стаяў і стаю за сапраўдную і поўную незалежнасьць Беларусі. Ва ўсе часы я змагаўся за вольную Беларусь, бо той стан ёсьць натуральны для кожнага разьвітога народу. За гэта стаіць увесь дэмакратычны сьвет, аснову якога зараз і складаюць незалежныя краіны і нацыі. А паяднаньне з Расеяй ёсьць найгоршае наша няшчасьце.
 
Беларускім прэзыдэнтам я хацеў бы бачыць шчырага беларускага патрыёта і дэмакрата, які сябраваў бы з дэмакратычным Захадам, спрыяў разьвіцьцю рынкавай эканомікі і нацыянальнай культуры, каб дамагчыся стану, які ёсьць на Захадзе.
 
Сяброўкай Беларусі павінна стаць Амэрыка. Яна болей за іншых здатная, каб дапамагчы Беларусі вылезьці з той ямы, куды яна трапіла. Так, як гэта зрабіла Амэрыка для Нямеччыны, для Эўропы цалкам. Амэрыка мае для таго ня толькі матэрыяльныя магчымасьці, але і свае даўнія дэмакратычныя традыцыі. Яна ніколі нічога ня мела супраць Беларусі, заўжды падтрымлівала дэмакратычны лад ва ўсіх краінах, змагалася з сусьветным таталітарызмам.
 

 
Грамата падзякі Барысу Кіту ў сувязі з яго адыходам з працы ў Міністэрстве абароны ЗША. Вашынгтон, 1970 г.
 
 
Фото: РС/РСЕ, tut.by
Наверх
В начало дискуссии

Еще по теме

Андрей Лазуткин
Беларусь

Андрей Лазуткин

Политолог, писатель

TUT.BY роет под памятник Калинину

Если долго натирать памятникам разные части — это может принести удачу

Андрей Лазуткин
Беларусь

Андрей Лазуткин

Политолог, писатель

Ленинское бревно в националистическом глазу

Андрей Лазуткин
Беларусь

Андрей Лазуткин

Политолог, писатель

НеНаша гісторыя и Сало духа

Тихо не будет, это мы гарантируем

Николай Петрушенко
Беларусь

Николай Петрушенко

Полковник в отставке, бывший депутат Верховного Совета СССР

Вилы русофобии из мешка заокеанских советов

ОБЫКНОВЕННЫЙ НАЦИЗМ

Борис, к вашему соседу на соседнем хуторе, регулярно наведываются рэкетиры, забирающие деньги, угоняющие у него скот - ну СКОТЫ же, правда же?!И вы молчите - в тряпочку, мол не мен

КАК СОЗДАТЕЛИ RAIL BALTICA ПЫТАЛИСЬ ОБМАНУТЬ ГЕОГРАФИЮ

К 2000 годому - население Москвы должно было составить 50 млн человек - за счет районов Средней Азии...Аналогично Вашему, Виктория

ПОЛИТИЧЕСКАЯ КРИТИКА

Это Вы как нерусский рассуждаете? Или Вы как русский знаете лучше, как жилось нерусским?

​ПОСЛЕДНЕЕ СЛОВО СЕРГЕЯ СИДОРОВА

Из разговора врачей(англоязычных):Ну, коллега, будем лечить или она сама загнется?!

БАРКЛАЯ ОСТАВИЛИ В РИГЕ

Что за нападки? В очередной раз? Солгала? В кавычках - это цитата из текста Е. Гомберга на Фб. Вроде как думающим людям понятно, что написано было с иронией...

Мы используем cookies-файлы, чтобы улучшить работу сайта и Ваше взаимодействие с ним. Если Вы продолжаете использовать этот сайт, вы даете IMHOCLUB разрешение на сбор и хранение cookies-файлов на вашем устройстве.