Присоединяйтесь к IMHOclub в Telegram!

Прямая речь

19.11.2015

Петр Петровский
Беларусь

Петр Петровский

Философ, историк идей

Разговор белорусского националиста с Николаем Стариковым

Разговор белорусского националиста с Николаем Стариковым
  • Участники дискуссии:

    31
    293
  • Последняя реплика:

    больше месяца назад


Размова беларускага нацыяналіста з Мікалаем Старыкавым


 

Прызнаюся шчыра, да нядзелі 15 лістапада я ніколі не цікавіўся творчасцю Мікалая Старыкава. Я ведаў, што існуе такі публіцыст, але нічога яго не чытаў і не глядзеў.


 
Пераломам для мяне стаўся моцны рэзананс у байнэце наконт прыезду публіцыста ў Беларусь. Прычым загалоўкі адлюстроўвалі вельмі моцную занепакоенасць і ўздымалі гучную гістэрыку, называючы Старыкава “беларусафобам”, ідэолагам “рускай вясны” і “зялёных чалавечкаў”, ворагам беларускай дзяржавы і нацыі. Складвалася ўражанне, што ў Мінск едзе ідэолаг акупацыі Беларусі, які не прызнае беларусаў за народ, выступае супраць беларускай ідэнтычнасці і з’яўляецца расійскім вялікадзяржаўным шавіністам.

Для мяне як чалавека нацыяналістычных поглядаў, для якога падобныя рэчы з’яўляюцца варожымі і непрыемнымі, а беларуская нацыя, дзяржаўнасць, ідэнтычнасць, суверэнітэт і незалежнасць — першаснымі каштоўнасцямі, стала цікава паглядзець гэтаму чалавеку ў вочы і запытаць, чаму Старыкаў з’яўляецца беларусафобам.
 
На наступны дзень для майго здзіўлення я сустрэў Мікалая Старыкава на запісу перадачы “Справа прынцыпу”. Аказалася, што ўдзел у перадачы будзе прымаць таксама і ён — “крыважэрлы шавініст і беларусафоб”, згодна ліберальным СМІ байнэту.
 
Перад перадачай, у пакоі чакання я доўга і падазрона прыглядаўся да адыёзнай персоны, але не давяраючы працы ліберальных СМІ, усё ж вырашыў праверыць, ці з’яўляюцца праўдай тыя высновы, што былі зроблены добрай часткай байнэту.
 
Спачатку я вырашыў падысці з нейтральных пазіцый і запытаўся пра яго ўражанні ад Беларусі. Да пачатку здымкаў перадачы заставалася некалькі хвілін і Старыкаў у хуткай форме сказаў, што Расіі трэба шмат у чым павучыцца ў Беларусі, бо яна па шмат якіх параметрах мае больш суверэнітэту і незалежнасці чым тая ж Расія.

Маё другое пытанне тычылася суверэнітэту, ці прызнае Мікалай Старыкаў суверэнітэт Беларусі? Публіцыст з недаўменнем, паглядзеўшы на мяне, адказаў, што канечне, бо той, хто не прызнае суверэнітэт Беларусі, той не жыве ў рэчаіснасці.
 
Персона Старыкава на гэтым этапе мяне яшчэ больш зацікавіла. Аказвалася, што тыя ярлыкі, якія былі навешаныя ліберальнымі СМІ, мякка кажучы, проста разбіваюцца аб пазіцыю самаго Старыкава. Пагэтуль я як беларускі нацыяналіст вырашыў узяць у Мікалая Старыкава падрабязнае інтэрв’ю.
 

“Я беларусафіл і ўкраінафіл”
 
— Вы беларусафоб?
 
— Больш глупых сцвярджэнняў, чым прагучалі ў ходзе той інфармацыйнай атакі, якой мяне спрабавалі падвергнуць, я нават ніколі і не чуў. Для мяне Беларусь, Расія і Украіна — гэта адна сям’я народаў.
 
Каб зразумець няпраўду іх сцвярджэнняў, проста пакажу прыклад. Уявіце, у вас ёсць брат. І вы кажаце, я з братам адна сям’я. Тут хтосьці прыходзіць і кажа, што вы ненавідзіце свайго брата, бо вы зрабілі такую заяву. І вы з’яўляецеся братафобам.
 
Гэта выглядае прыкладна так. У мяне гэта не выклікае здзіўлення, бо я ведаю маральны ды інтэлектуальны ўзровень тых людзей, якія займаюцца абслугоўваннем інтарэсаў калектыўнага Захаду. Ім трэба якім-кольвек чынам мяне ачарніць. Паколькі рэальных фактаў для ачарнення няма, яны пачынаюць выдумляць, што я быццам беларусафоб. Ну бздура поўная. Мы пра гэта ўжо паразмаўлялі.
 
Пішуць, што я патрабаваў пастаяннага падзелу Ўкраіны. Я ніколі гэтага не патрабаваў. Я даведаўся на адным з сайтаў, што я асабіста збіваў якіхсь дэманстрантаў, чаго таксама ў жыцці ніколі не было.
 
Тыя, хто ведаюць, што я кажу і пішу, яны разумеюць, што гэта хлусня і брахня. І ўся гэта мана разлічана на чалавека, які дзесьці штосьці пачуў і ў яго ўзнікае эмацыйны фон. “Кат роду чалавечага прыехаў у Беларусь” — прыкладна такі вобраз з мяне яны хочуць зрабіць.
 
— Значыць Вы не выступаеце супраць Беларускай дзяржавы, беларускай мовы, беларускай ідэнтычнасці?
 
Ні ў якім разе. Можна нават сказаць, што я беларусафіл, ўкраінафіл і русафіл, бо для мяне гэта брацкія, але і самастойныя народы, што маюць адзіныя карані.
 

Ідэя роўнасці ў інтэграцыі — яна для нас з’яўляецца базавай і заўжды нам уласціва
 
— Якім Вы бачыце існаванне Беларусі ў будучым?
 
— Я скажу відавочныя рэчы. Беларусь — гэта незалежная дзяржава, якая самастойна выступіла ініцыятарам інтэграцыі на еўразійскай прасторы. І дзякуй Богу, што гэты заклік Мінска быў пачуты, калі ў Маскве змянілася ўлада і з’явіўся У.У. Пуцін. Далей інтэграцыйныя працэсы пачалі  ўвасабляцца ў рэальнасць. Трэба падзякаваць і Нарсултану Назарбаеву, які, я нагадаю, у часы развалу СССР быў апошнім, хто выйшаў з Савецкага Саюзу. Інтэграцыйныя працэсы ідуць і Беларусь, Расія і Казахстан з’яўляюцца стрыжнем гэтага працэсу. Да яго падцягваюцца Арменія, Кыргістан. І адразу мы бачым рэакцыю Захаду.
 
Калі была СНД — аморфнае аб’яднанне ажно 12 краін і ніхто на Захадзе не пратэставаў. Калі ж з’явіўся ЕАЭС, які складаўся з трох суверэнных дзяржаў, пачаліся пратэсты і крыкі аб аднаўленні СССР. Цікавая пазіцыя: 12 аб’ядноўваюцца — не пратэстуюць, 3 аб’ядноўваюцца — пратэстуюць. Цікава чаму. Бо было адразу зразумела, што СНД — гэта мёртванароджаны праект без рэальнай інтэграцыі. ЕАЭС жа — гэта рэальны рух. Пагэтуль і такая хваравітая рэакцыя Захаду.
 
Напрыклад, як толькі далучылася Арменія, адразу спробы раскачкі сітуацыі. І хоць у Арменіі ёсць рэальныя праблемы, але сам факт ужо паказальны.
 
— Зараз поўным ходам ідзе сусветны пераход на новы тэхналагічны ўклад і ў гэтым пераходзе ідзе барацьба не на жыццё, а на смерць паміж рознымі геапалітычнымі суб’ектамі. Ствараецца Трансціхаакіянскае партнёрства, Еўрасаюз падбухторваюць падпісаць дамову аб Трансатлантычным партнёрстве. У ЗША поўным ходам ідзе рэіндустрыялізацыя эканомікі. Менавіта пад гэтым лозунгам і прыходзіў да ўлады Барак Абама. Тое ж самае прадугледжвае план Юнкера ў ЕС, па якім на тэхналагічнае перааснашчэнне выдаткоўваецца 315 млрд. еўра. Ці не здаецца Вам, што на фоне вось гэтай кропкі біфуркацыі ўнутры ЕАЭС наспела патрэба стварэння супольнага, цывілізацыйнага тэхналагічнага праекту ў кааперацыі, на раўнапраўнай аснове разам?
 
— Я хачу падкрэсліць, што тая інтэграцыя, якая арганізоўвалася на базе еўразійскай платформы, заўжды была заснавана на раўнапраўі. Калі ўзяць СССР, то ў ім было 15 раўных рэспублік, што падцвердзіла як яго заснаванне, так, на вялікі жаль, і яго распад. Калі б гэтыя дзяржавы былі прыгнечанымі і несамастойнымі, то не змаглі б выйсці са складу СССР і нават яго распусціць. Пры гэтым значная частка гэтых дзяржаў аказалася жыццяздольнай. Некаторыя нежыццяздольныя. Рэшта ледзь ледзь жыццяздольныя. А некаторыя вельмі нават і канкурэнтаздольныя.
 
Пагэтуль ідэя роўнасці ў інтэграцыі яна для нас з’яўляецца базавай і заўжды нам уласціва. Размовы пра якуюсь акупацыю і паглынанне — гэта поўнае глупства. У складзе СССР жа Расія не паглынала ні Эстонію, ні Беларусь, ні Ўкраіну, бо гэта не было нікому непатрэбна і ніхто такіх мэтаў сабе не ставіў.
 
Што ж датычыць новага тэхналагічнага ўкладу, то размовы сёння на гэты конт ідуць. Я магу сказаць, што не з’яўляюся ўсё ж такі спецыялістам па гэтых тэхналогіях і тут нямнога не мая сфера. Але для мяне відавочна, што робіць Захад — гэта адна і тая ж справа. Спачатку ствараюць Сусветную гандлёвую арганізацыю, адчыняюць рынкі так званых развіваючыхся краін. Краіны Захаду прыходзяць і захопліваюць рэсурсы. Вывозяць усё, што толькі мажліва вывазіць. Ідзе абкраданне пад відам інвестыцый ці якіх небудзь эканамічных дзеянняў. Але праз некаторы час гэты працэс даходзіць да лагічнага заканчэння. Вывозіць больш няма чаго.
 
Тады яны пачынаюць эксплуатаваць больш слабых ва ўласным чоўне. Пагэтуль Трансатлантычнае партнёрства — гэта спроба ўжо эксплуатаваць свайго. Калі ЕС адкрые ўласныя рынкі для амерыканскіх транснацыянальных кампаній і адмовіцца ад усіх пратэкцыянісцкіх мер, тады яго чакае амерыканская каланізацыя. Але галоўнае для ЗША ў ЕС — адмовіцца апошняму ад забароны выкарыстоўвання ГМО-прадукцыі ў вытворчасці і сельскай гаспадарцы. Гэта чарговы этап, калі ўжо высмактаўшы ўсе рэсурсы з краін трэцяга свету прыходзіцца эксплуатаваць і сваіх саюзнікаў з ЕС.
 

“Еўразійскі саюз павінен несці ўніверсальную ідэю сацыяльнай і нацыянальнай справядлівасці”
 
— Апошняе пытанне. Любое геапалітычнае ўтварэнне, якое прэтэндуе на сусветную значнасць, акрэслівае ўніверсальную ідэю, каштоўнасці, місію. Напрыклад сучасны калектыўны Захад акрэсліў сваёй універсальнай ідэяй “ідэалогію правоў чалавека”. Хто не адпавядае гэтай ідэалагеме, да таго калектыўны Захад выкарыстоўвае санкцыі ці ваенную сілу. Ці можа сёння ў еўразійскай інтэграцыі сфармулявацца альтэрнатыўная заходняй універсальная ідэя, якая б пры гэтым таксама гарантавала б кожнаму народу захаванне ўласных асаблівасцяў і традыцый. І калі так, то якая?
 
— Павінна быць ідэя. Без гэтага складана ўдзельнічаць у сусветнай барацьбе за сваё існаванне, за сваё месца пад сонейкам. Барацьба ажыццяўляецца на ўзроўні ідэй. Спачатку ідэі авалодваюць масамі, а пасля здараюцца ўжо якія небудзь якасныя змены ў грамадстве і ў чалавецтве ў цэлым.
 
Я думаю, што та ўніверсальная ідэя, якую павінен несці Еўразійскі саюз — гэта ідэя сацыяльнай і нацыянальнай справядлівасці. У сённяшнім варыянце гэта гучыць так: кожная нацыя, кожная дзяржава мае права на існаванне і на сваю асаблівасць, свае ўласныя карані, на сваю ідэнтычнасць, мову, культуру, на сваё ўласнае разуменне, што ёсць дабро і што ёсць зло. І ніякія іншыя дзяржавы не маюць права навязваць гэтаму народу свае стандарты прычым з прымяненнем узброенай сілы. І нельга называць якіх небудзь людзей людзьмі першага гатунку, а другіх — другога гатунку, бо ў іх менш палітычных партыяў ці яны не хочуць дазваляць гей парады.
 
І гэта ідэя не будзе зусім вісець у паветры, бо яна вельмі арганічна для еўразійскай прасторы. Невыпадкова і ў Савецкім Саюзе былі падобныя ідэі. Менавіта бальшавікі, а не белагвардзейцы перамаглі ў грамадзянскай вайне, менавіта на хвалі гэтай прагі да сацыяльнай і нацыянальнай справядлівасці, якая больш прысутна чалавеку нашай цывілізацыі. Мне здаецца, што мы павінны, нямнога мадэрнізаваўшы, працягнуць выдзвіжэнне той самай ідэі, якая адрознівала нас ад Заходняга свету на працягу стагоддзяў.
 

“Хутка ў Еўропе не застанецца белага чалавека”
 
— У канцы я б хацеў пажадаць нам усім раўнапраўнай і якаснай інтэграцыі. У ХХ ст. толькі разам мы пазбаўляліся ад якога небудзь прыгнёту, якому нас падвяргалі іншыя цывілізацыі ці народы. Уласна кажучы, у свеце нічога не змянілася. Калі хто думае, што наступіў залаты век чалавецтва, то хай ён паглядзіць на парыжскі тэракт, на ўкраінскую трагедыю ці на жахі Блізкага Ўсходу. Калі гэта залаты век, то я б не хацеў у ім жыць. Быў невялічкі час росквіту Захаду, які цягнуўся ў 1990-я гг., які быў звязаны з тым, што Захад на хвалі распаду СССР атрымаў выхад да танных рэсурсаў не толькі краін былога СССР, але і ўсяго сацыялістычнага лагеру.
 
Гэты перыяд скончыўся. Рэсурсаў няма, што адчуваецца ў сённяшніх крызісных умовах. Але нават у гэты перыяд адноснага дабрабыту Захаду, у свеце ён жа ажыццяўляў войны, здзяйсняў напады, здараліся тэрарыстычныя акты. Залаты век нават у гэтай ідэальнай палітычнай сітуацыі, калі Захад адзін і няма нікога, хто можа з ім спаборнічаць, не настаў.
 
І тут я б хацеў у канцы падкрэсліць адну важную рэч. Тыя хто крычыць, што неабходна рухацца на Захад і ўключацца ў заходні праект, заклікаюць нас да руху ў ненатуральным кірунку, заклікаюць нас далучыцца да праекту, які заўжды ў гісторыі прайграваў.
 
Вы толькі падумайце, чаго дасягнуў Заходні свет? Адноснае спажывецкае грамадства існуе апошнія тры дзесяцігоддзі. Калі б вы нарадзіліся на Захадзе ў 1930-я гг. вы б нічога гэтага не ўбачылі. Яно існуе вельмі кароткі прамежак часу. І яно ўжо пачынае знікаць. Пагэтуль той, хто спяшаецца на Захад, той не паспее. Ён знікне і растане.
 
У 1991 г. яны былі абсалютнымі пераможцамі. Ніхто не мог з імі нават спаборнічаць. І за апошнія 25 год яны змаглі “прафукаць” гэту сваю перавагу ў самых спрыяльных умовах, якіх можа ў гісторыі Захаду і ніколі яшчэ не было. І гэта паспяховыя палітыкі?
 
Да чаго іх прывяло кароткатэрміновае грамадства спажывання з выгляду такое прыгожае? Яны выміраюць. Больш не нараджаюцца еўрапейскія дзеці. Каб падтрымліваць грамадства ў вызначаным колькасна-якасным узроўні, ім прыходзіцца завозіць мігрантаў іншай культуры, расы ды этнічнай прыналежнасці. Хутка ў Еўропе не застанецца белага чалавека. Ці можна называць паспяховым грамадства, калі яно вымірае? Калі яно прайграла ўсе свае перавагі за вельмі кароткі тэрмін без наяўнасці якога небудзь сур’ёзнага праціўніка. Лузеры і ёсць лузеры.
 

 

P.S. Падчас выступу Мікалая Старыкава перад публікай прыйшлі і прадстаўнікі той жоўтай прэсы, а таксама іх “баявая” дапамога ў выглядзе правакатараў. Па выніках сустрэчы ліберальныя СМІ зрабілі выніковыя рэпартажы, у якіх працягнулі ствараць фэйкі і распаўсюджваць дэзінфармацыю. Цікавым застаецца тое, што ў ліберальных выніковых камюніке не было месца самім думкам Старыкава. Засталіся пытанні толькі двух лібералаў, прычым аднаго з той самай першай жоўтай газеты з рысункамі, якая і пачала ствараць фэйкі.
 
Спадзяюся, што сценаграма інтэрв’ю дасі ежу для развагі тым чытачам, якім патрэбны не фэйкавыя загалоўкі, а сама першакрыніца.

 

По-русски
 

Метки:

Дискуссия

Наверх
В начало дискуссии

Еще по теме

Вадим Гигин
Беларусь

Вадим Гигин

Декан факультета философии и социальных наук БГУ

ДЕНЬ НЕЗАВИСИМОСТИ БЕЛАРУСИ

напрямую связан с наступательной операцией «Багратион».

Алексей Стефанов
Латвия

Алексей Стефанов

ЛАТВИЙСКАЯ МОЛОДЕЖЬ АКТИВНО УЕЗЖАЕТ

В Беларусь

Роман Самуль
Беларусь

Роман Самуль

блогер, активный гражданин

О РЕАЛИЯХ ПРИБАЛТИКИ

Руслан Панкратов

Роман Самуль
Беларусь

Роман Самуль

блогер, активный гражданин

РОССИЯ ВСТУПАЕТ В РАВНЫЙ СОЮЗ С РЕСПУБЛИКОЙ БЕЛАРУСЬ

Угроза со стороны запада

КТО ВИНОВАТ В ОБОСТРЕНИИ РУССКОГО ВОПРОСА?

Вау .Ещё ,казалось,совсем недавно в проблемах русских был виноват Владимир Линдерман со своим референдумом Автор - такой же путаник ,как Стефан Цвейг ,но тот,хотя бы,был искренним

СИЛИНЯ: ДО 2035 ГОДА НАДО УДВОИТЬ ВВП

<А Вы можете продолжать верить обещаниям политиков)))>Вы меня ни с кем не спутали?

ДЕНЬ НЕЗАВИСИМОСТИ БЕЛАРУСИ

Поздравляю с Днём Независимости многострадальный мужественный трудолюбивый народ Беларуси и его Президента.Одного из немногих настоящих национальных лидеров на современной политиче

УКРАИНСКИЙ НАЦИЗМ

<Российский президент В. Путин определил главными целями Специальной военной операции (СВО) на Украине демилитаризацию и денацификацию.>Дальше можно не читать.С.М. <Резолю

ВОЙНА МЕЖДУ ЕС И РОССИЕЙ, КОТОРАЯ ПОЩАДИТ АМЕРИКУ

Распоряжение Президента РОССИИ было.==================Я тоже не знаю про какое распоряжение вы пишите.....Зато я помню как Путин просил ЛДНР не проводить референдум о присоединении

Мы используем cookies-файлы, чтобы улучшить работу сайта и Ваше взаимодействие с ним. Если Вы продолжаете использовать этот сайт, вы даете IMHOCLUB разрешение на сбор и хранение cookies-файлов на вашем устройстве.