Присоединяйтесь к IMHOclub в Telegram!

Спикер дня

02.12.2015

Виталь Воронов
Беларусь

Виталь Воронов

Писатель, публицист и преподаватель

«В польском национальном дискурсе белорус выступал синонимом большевика»

«В польском национальном дискурсе белорус выступал синонимом большевика»
  • Участники дискуссии:

    5
    9
  • Последняя реплика:

    больше месяца назад

 


“У польскім нацыянальным дыскурсе беларус часта выступаў сінонімам бальшавіка”


 


Віталь Воранаў — беларускі пісьменнік, публіцыст і выкладчык.

Сузаснавальнік і старшыня Беларускага культурна-асветніцкага цэнтра ў Познані.

Больш за 10 гадоў жыў у Польшчы. Абсальвент універсітэту імя Адама Міцкевіча ў Познані і ўніверсітэту Масарыка ў Брне.

Піша прозу і палемічныя артыкулы, якія друкуюцца у літаратурных часопісах і беларускай перыёдыцы.


 



По-русски
 




— Колькі беларусаў жыве на Падляшшы? Як змяналася іх колькасць? Ці ідзе сёння працэс асіміляцыі беларусаў на Падляшшы? Калі так, то якімі тэмпамі?

— У апошнім перапісе насельніцтва, у 2011 годзе прыналежнасць да беларускага народу задэкларавала 46 687 людзей. У 2002 годзе іх было 47 640. Змяншэнне колькасці аўтахтонных беларусаў Падляшша (95% усіх беларусаў у Польшчы жыве на Падляшшы), людзей якія нарадзіліся ў Польшчы і маюць польскае грамадзянства, напэўна трохі кампенсаваў прыток беларусаў з Беларусі ў Польшчу.

Калі б не гэта, думаю агульная колькасць усіх беларусаў у Польшчы за гэтыя 10 гадоў паменшала б яшчэ ў разы. Да ўсяго гэтага трэба адзначыць, што апошні перапіс насельніцтва праводзіўся са своеасаблівымі бюракратычнымі хітрыкамі, пра што не раз пісалася ў беларускай прэсе на Падляшшы. У сувязі з гэтым дадзеныя па колькасці беларусаў у Польшчы на 2011 год даволі сумніўныя.

Наогул працэс асіміляцыі досыць гвалтоўны.

Натуральная беларуская мова знікае разам з яе старэйшымі вясковымі носьбітамі. Еўрасаюзаўскія і польскія праграмы па падтрыманні жыцця беларускай меншасці ў Польшчы звычайна выкарыстоўваюцца як магчымасць атрымання грантаў для існавання грамадскіх лідараў, а не дзейнасці беларускіх арганізацый. Часцяком грошы выкідаюцца ў балота, як гэта адбываецца ў большасці выпадкаў функцыянавання бюракратычнай еўрасаюзаўскай машыны.

Цяжка сказаць на чыім баку ляжыць большая адказнасць за змяншэнне колькасці беларусаў у Польшы і ў першую чаргу на Падляшшы. Ці вінаватыя ў гэтым палякі, якія падтрымліваюць існаванне беларусаў у фармаце індзейскага скансену, ці беларуская эліта, якая не хочучы выходзіць са сваёй зоны камфорту, пагаджаецца на прапанаваны статус кво. Хоць дзеля справядлівасці трэба адзначыць, што ёсць і вельмі станоўчыя з’явы беларускага жыцця на Падляшшы. Тут можна згадаць, напрыклад, дзейнасць традыцыяналіста Дарафея Фіёніка, і ягонага музея малой бацькаўшчыны ў Бельску-Падляшскім.


— Што ўяўляюць сёння з сябе беларусы Падляшша? Якія маюць арганізацыі?

— Асноўная маса беларусаў Падляшша пражывае ў паўднёва-усходняй частцы Падляшскага ваяводства. Беларусам у Беларусі прасцей будзе патлумачыць, што іхныя суайчыннікі пражываюць на даўжыні амаль усёй беларуска-польскай мяжы, у асноўным ад Высокага да Кузніцы. Вышэй за Кузніцу жывуць ужо палякі і літоўцы, ніжэй за Высокае палякі і ўкраінцы. Галоўныя цэнтры гэта мястэчкі (Бельск-Падляшскі, Гайнаўка), вёскі вакол Белавежскай Пушчы і ўздоўж дзяржаўнай граніцы, а таксама Беласток, як асноўны культурны цэнтр беларусаў.

У Польшчы існуюць дзясяткі беларускіх арганізацый. Згадаць можна Беларускае грамадска-культурнае таварыства (БГКТ), Звяз Беларускай Моладзі, Беларускае літаратурнае аб’яднанне „Белавежа”, Беларускае Гістарычнае Таварыства і шмат іншых. У Беластоку выходзіць цалкам беларускамоўны штотыднёвік “Ніва”, дзьвухмоўны месячнік “Czasopis” і паўгадавік “Беларускія Гістарычныя Сшыткі”. Дзейнічае трансгранічная FM-радыёстанцыя Радыё “Рацыя”, польскае сатэлітарнае тэлебачанне на беларускай мове “Белсат” (Варшава), у лакальных медыях адводзіцца эфірны час для праграм беларускай нацыянальнай меншасці.

Беларускія арганізацыі, у асноўным эмігранцкія, існуюць таксама амаль ва ўсіх вялікіх гарадах Польшчы: Варшаве, Познані, Кракаве, Уроцлаве, Гданьску і Лодзі. Некаторыя з іх з’яўляюцца лаяльнымі, або апазіцыйнымі ў адносінах да Беларускай дзяржавы, але ў прынцыпе палітызаванасць той ці іншай суполкі, асабліва на Падляшшы, выглядае даволі павярхоўнай і штучнай.


— Якія асаблівасці беларусаў Падляшша ў культуры, мове, тоеснасці?

— Падляшша можна прыраўняць да беларускага Палесся. Гэта з пэўнымі нюансамі і выключэннямі, тычыцца падабенства гаворак, агульнага праваслаўнага веравызнання і пытанняў пабытовай і мастацкай культуры.

Фактычна Падляшша і Палессе гэта адзін у культурным плане рэгіён, які пасля вайны быў раздзелены дзяржаўнай граніцай.

Але само Падляшша падзяляецца на некалькі выразных, так бы мовіць, аўтанамічных рэгіёнаў. У ваколіцы Саколкі жыве даволі шмат беларускіх каталікоў, якія ў сваёй масе сёння ўжо спаланізаваныя.

У паўночнай частцы рэгіёну мова больш набліжаная да літаратурнай, у паўднёвай, яна бліжэй да палескіх гаворак, са своеасаблівым оканнем. Умоўная мяжа якая раздзяляе беларускія гаворкі на Падляшшы праходзіць па рацэ Нарва. У апошнім часе з’явіліся тэндэнцыі да палітызацыі гэтага пытання, напрыклад, пераход з кірыліцы на лацінку, або узвядзенне дыялекту ў статус асобнай мовы, але як і большасць такіх з’яваў, яны тонуць трапляючы на кансерватыўны грунт беларускага менталітэту.


— Якія гістарычныя падзеі паўплывалі на лёс беларусаў Падляшша?

— Гісторыя беларусаў Падляшша неверагодна цікавая і таксама шмат у чым трагічная. След на менталітэце беларусаў Падляшша напэўна пакінула бежанства 1915 г., масавая эвакуацыя насельніцтва праваслаўнага веравызнання ўглыб Расеі, пасля прарвання лініі фронту нямецкімі войскамі. Шмат беларусаў Падляшша вярнулася на бацькаўшчыну, але шмат таксама загінула ці рассеялася ў выніку гэтай вандроўкі.

Вядома што пасля ўз’яднання заходняй і ўсходняй Беларусі ў 1939 годзе, Беласток і амаль усе тэрыторыі на якіх шчыльна пражывалі Беларусы ў Польшчы, увайшлі ў склад БССР, але былі аддадзеныя Польшчы неўзабаве. У выніку шмат нашых суайчыннікаў ізноў засталіся аддзеленыя граніцай. Гэта і быў той апошні гістарычны факт, які сфармаваў феномен сучаснага беларускага жыцця ў Польшчы. Згадаць прыклады з глыбокай гісторыі не хопіць часу, таму адсылаю да крыніц, багата сабраных і прааналізаваных у “Беларускіх Гістарычных Сшытках” і іншых гістарычных выданнях пра гісторыю беларускага Падляшша.


— Як ставіцца сучасная Беларуская дзяржава да беларусаў Падляшша? Чым адрозніваецца гэтае стаўленне з аналагічным стаўленнем Польшчы да палякаў Беларусі?

— Беларуская дзяржава стараецца дапамагаць беларусам у меру сваіх магчымасцяў. Бачна што для яе гэта ў пэўным сэнсе новы вопыт. Дапамога Беларускай дзяржавы часцяком абмежаваная кампетэнтнасцю працаўнікоў беларускіх дыпламатычных устаноў, а таксама грашовымі рэсурсамі. Беларусь актыўна падтрымлівае беларускія школы на Падляшшы, ліцэі ў Гайнаўцы і Бельску, а таксама некаторыя культурніцкія ўстановы.

Адносна новай з’явай з’яўляецца праца Культурнага Цэнтра Беларусі, пры амбасадзе Рэспублікі Беларусь. Цэнтр задуманы як адпаведнік Польскага Інстытуту ці Інстытуту імя Гётэ ў Мінску. Цэнтр ладзіць шэраг мерапрыемстваў з удзелам беларускіх мастакоў і творцаў і задуманы як працяг афіцыйнай дыпламатыі, але пакуль саступае ў канкурэнцыі з нашмат больш імпэтнымі няўрадавымі арганізацыямі.

Напэўна значныя змены стануць магчымымі разам са зменай агульнай атмасферы ў стаўленні да беларускай культуры ў самой Беларусі. У першую чаргу гэта тычыцца можа не столькі самога стаўлення, якое для ўсіх павінна быць відавочным, але менавіта іміджу, ці так званага піяру.

Беларуская дзяржава павінна больш якасна ўзяць пад ахову і апеку беларускую традыцыйную і сучасную культуру, а таксама мову. Без гэтага ніяк немагчыма развіваць і захоўваць беларускую культуру на Падляшшы, паколькі ўсе пытанні культуры ўпіраюцца ў статуснасць мовы і культуры, іх прэстыж і запатрабаванасць у самой Беларусі. Беларуская дзяржава пакуль выкарыстоўвае гэты рэсурс, нажаль, даволі няўмела.

Інакш гэта адбываецца ў адносінах Польшчы да падтрымання польскай меншасці ў Беларусі, але і тут не абыходзіцца без іншых праблемаў. Інспіраваная польскімі ўладамі палітызацыя жыцця польскай меншасці ў Беларусі прынесла відавочныя шкоды для якасці жыцця беларускіх палякаў.

У нейкай ступені польская дзяржава страціла суверэнітэт у рэалізацыі сваёй усходняй палітыкі і інтарэсаў, на карысць Еўрасаюзу, дамінуючых у Еўропе дзяржаваў і ўсемагутных міжнародных установаў. Гэта можна заўважыць хоць бы па колькасці, як не дзіўна, антыпольскіх ў сваім гучанні праектаў, якія фінансуюцца польскімі і еўрасаюзаўскімі афіцыйнымі ўстановамі. Гэтыя тэндэнцыі вельмі залежныя ад змены палітычнай кан’юнктуры ў самой Польшчы і Еўрасаюзе. Іх вельмі складана зразумець і патлумачыць без ведання палітычнай карціны ў Польшчы, Еўрасаюзе і ў свеце ў цэлым.

У нейкім сэнсе Беларусь магла б рэалізоўваць нашмат больш стабільную і прагназаваную палітыку чым Польшча, калі б гэтым пытаннем заняліся кампетэнтныя людзі на адпаведных месцах.


— Ці патрабуецца сёння больш інтэнсіўная падтрымка з боку Беларусі падляшскім беларусам? Ці патрэбна ўвесці для беларусаў Падляшша карту беларуса ці можа надаць ім права вольна атрымоўваць беларускае грамадзянства? Як можа просты грамадзянін Беларусі падтрымаць беларусаў Падляшша?

— Падтрымка безумоўна неабходная. Пяцьдзясят тысячаў суайчыннікаў, грамадзян суседняй дзяржавы гэта наймагутнейшы рэсурс у вырашэнні шматлікіх пытанняў культуры, дыпламатыі, добрасуседзкіх адносінаў і г.д.

Пытанне ўвядзення карты беларуса становіцца актуальным у сувязі са зменай геапалітычнай сітуацыі ў свеце і зменай улады ў Польшы. Карта беларуса, як аналаг карты паляка, магчыма была б добрым адказам на гэтую прыладу перацягнення людзкога рэсурсу на свой бок, але каб зразумець гэтую праблему трэба патлумачыць пэўныя нюансы.

У сувязі з наплывам ў Еўропу эмігрантаў з краін трэцяга свету, Нямеччына спярша прапанавала іншым краінам Еўропы, у тым ліку Польшчы, падзел колкасці эмігрантаў на аснове квот, а пасля вуснамі нямецкай канцлер Ангелы Меркель дала зразумець, што такі механізм павінен стаць прымусовым. Калі Польшча, разам з іншымі краінамі цэнтральнай Еўропы адмовілася ад такога механізму, Еўрасаюз пачаў краіны цэнтральнай Еўропы магчымасцю скасавання шэнгенскай зоны, змяншэннем фінансавання еўрапейскіх праектаў і іншымі палітычнымі наступствамі ў выпадку адмовы ад эмігрантаў.

У Польшчы праблема прымання ці непрымання эмігрантаў з краін трэцяга свету, напрамую звязаная з праблемай рэпатрыяцыі сваіх суайчыннікаў з усходу, у тым ліку з Беларусі.

Нацыянальна арыентаваныя палітыкі ў Польшчы свой паратунак ад патопу эмігрантамі з краін трэцяга свету, бачаць у магчымасці вяртання і ўшчыльнення за кошт людзей польскага паходжання, якія жывуць у Беларусі, Украіне, Расеі і Казахстане.

Такое рашэнне здымае праблему асіміляцыі прыежджых ў Польскае грамадства, а таксама змяншае дзяржаўны рэсурс па фізічна-матэр’яльнай магмымасці прыёму нелегальных эмігрантаў з нямецкіх лагероў. Карта паляка з’яўляецца толькі прыладай у рэалізацыі гэтага зразумелага з пункту гледжання польскай дзяржавы праекту.

Для Беларусі ж, яго рэалізацыя азначае адплыў людскога рэсурсу і таму гэтаму трэба было б супрацьдзейнічаць на афіцыйным узроўні, напрыклад, з дапамогай увядзення аналага карты паляка — карты беларуса.

Такая карта павінна была б даваць, беларусам Падляшша і не толькі, магчымасць спрошчанага атрымання беларускага грамадзянства, без так як цяпер, патрэбы адмаўлення ад першага грамадзянства. Карта беларуса павінна таксама даваць шэраг ільгот тым суайчыннікам якія пажадалі б звязаць сваю будучыню з Беларуссю, а гэта між іншым зняццё фармальных перашкод у бізнэсе, навучанні, турыстыцы, культурным абмене і г.д.

Шмат хто кажа, што карта беларуса ці беларускае грамадзянства не ў стане вытрымаць канкурэнцыі з нашмат больш “статусным” і прэстыжным грамадзянствам Польшчы і картай паляка, але гэтае мысленне перабольшанае і ў значнай ступені міфалагізаванае.

Я ведаю беларусаў якія выйграўшы зялёную карту ў Амерыцы і папрацаваўшы там некалькі гадоў, свядома вярталіся ў Беларусь, як у краіну з лепшым асабістым патэнцыялам развіцця.

Шмат хто любіць пакепліваць з такой пастаноўкі пытання, але з часам тэндэнцыі становяцца відавочныя.

У Беларусь усё часцей на пражыванне, або спакойную старасць вяртаюцца беларусы з усяго свету, у тым ліку з краін з высокім узроўнем дабрабыту. Разам з узростам геапалітычных праблем у свеце і ў першую чаргу ў Еўропе, пры ўмове захавання курсу на стабілізацыю ў самой Беларусі, трэба чакаць, што такія тэндэнцыі толькі ўзмоцняцца.

У гэтым кантэксце, карта беларуса можа стаць вельмі карысным рэсурсам па вяртанні сваіх суайчыннікаў і перацягванні прыхільных еўрапейцаў, якія хацелі б звязаць сваё жыццё і кар’еру з нашай дзяржавай.

Але такія рэчы трэба вывучаць і ўкараняць як найхутчэй, паколькі свет робіцца неверагодна дынамічным. Пакуль палякі працуюць у гэтым напрамку нашмат хутчэй за нас.


— Ці выкарыстоўвае Польская дзяржава ў сваіх палітычных мэтах беларусаў Падляшша?

— Польская дзяржава хутчэй ўзяла курс на павольную асіміляцыю і замоўчванне. Пра прысутнасць беларускага жыцця на Падляшшы ў самой Польшчы ведаюць вельмі мала. Беларускую мяншыню хутчэй намагаюцца выкарыстоўваць паасобныя палітычны сілы, пераважна ў час выбараў. Беларусы Падляшша традыцыйна застаюцца прыхільнікамі левых партыяў.

Беларусаў перыядычна перацягваюць на свой бок арганізацыі і медыі, якія займаюцца шырэннем лева-ліберальных поглядаў. Беларусы Падляшша становяцца ў гэтым дыскурсе толькі разменнай манетай і негледзячы на сваю аўтахтоннасць, прыраўніваюцца да статусу новых эмігранцкіх груп, напрыклад, чачэнцаў.

Усё гэта часта адбываецца пры садзейнічанні саміх прадстаўнікоў беларускай меншасці, якія прымаюць пазіцыю “меншаснага” мыслення і адасабляюцца ад салідарнасці з аўтахтоннай большасцю. Гэты выбар найчасцей несвядомы, а інтуітыўны, і адбываецца пад уплывам Марксісцкага мыслення.


— Ці змяніў стаўленне да беларусаў прыход да ўлады “Права і Справядлівасц” (ПіС)і? Як увогуле беларусы Падляшша паводзяць сябе ў палітычным полі Польшчы? За якія партыі галасуюць, а за якія не? Ці існуе пэўны падзел з палякамі? Чаму ПіС традыцыйна атрымоўвае найменшую колькасць галасоў у беларускіх паветах чым у астатняй Польшчы?

— На гэтае пытанне я ўжо часткова адказаў вышэй. Каб патлумачыць усе палітычныя нюансы не хапіла б і трох такіх размоваў. У вялікім скароце можна сказаць, што палітычныя партыі ў Польшчы спрачаюцца пра ўсё акрамя стаўлення да так званай усходняй палітыкі. Разыходжанні ў справе беларускага пытання паміж асноўнымі партыямі можна сказаць мінімальныя. Таму ўсе енкі і страхі, якія можна пачуць ад беларусаў Падляшша ў сувязі з пераменай улады ў Польшчы, можна са спакоем спісаць на прапаганду мэйнстрымавых медыяў, якія традыцыйна дрэнна ставяцца да любых левых, ці правых нацыянальных сіл.

А варта адзначыць, што па ўсіх параметрах ПіС гэта ў першую чаргу левая партыя, паколькі партыйны кірунак вызначаецца па эканамічных параментрах, а не па паняццях што тычацца грамадзкага жыцця.

Адначасна ПіС партыя умерана-ксенафобская і каталіцкая, і па нейкіх чыста гістарычных прычынах можа ставіцца да праваслаўных беларусаў з насцярогай.

Гістарычна так склалася, што ў польскім нацыянальным дыскурсе беларус часта выступаў сінонімам бальшавіка і бальшавіцкага мыслення. Гэты момант можа стацца значным у фармаванні палітыкі ў адносінах да беларускай меншасці ў Польшчы, але ў цэлым гэтая палітыка даволі стабільная, прадбачлівая і хутчэй за ўсё будзе мала адрознівацца ад палітыкі папярэднікаў.


— У Беларусі малавядомая гісторыя пра Рамуальда Райса (Бурага) і яго трагічных стасункаў з беларусамі Падляшша. Хто гэта такі? Якую ролю ён адыграў у лёсе беларусаў? Як да яго ставяцца ў Польшчы сёння? Ці лічаць яго героем ці злодзеем? Ці існавалі ў гісторыі беларусаў Падляшша яшчэ падобныя трагічныя старонкі гісторыі?

— Гісторыя Рамуальда Райса цікавая хіба толькі з гістарычнага пункту гледжання. Стасункі беларусаў і палякаў вядомыя тым, што ў гісторыі народаў амаль не было трагічных карт, прынамсі ў той ступені як ва ўкраінска-польскіх адносінах. Забойства ўчыненае на мірным насельніцтве Рамуальдам Райсам і ягонымі людзьмі часта падаецца як выключэнне з, у прынцыпе, мірнага, і шматвекавога суіснавання нашых народаў на адной зямлі, а таксама ў фармаце адной дзяржавы.

Постаць Райса асабліва складаная, паколькі ацэнка ягонай дзейнасці звязаная з ацэнкай і разуменнем гісторыі XX стагоддзя ў цэлым.

Для беларусаў Падляшша ён звычайны бандыт, адказны за знішчэнне каля 80 людзей.

Для палякаў ён, у першую чаргу, адзін з жаўнераў Арміі Краёвай, якія змагаліся з бальшавізмам. Некаторыя ўдзельнікі дыскурсу вакол постаці Райса намагаюцца вывесці з аднаго прэцэдэнту правіла, і гэтым самым шкодзяць не толькі сучасным беларуска-польскім адносінам, але таксама гістарычнай навуцы.

Я мяркую, што справу гэтую павінны вывучаць кваліфікаваныя гісторыкі і навукоўцы, а не журналісты і дзеячы.

У сённяшняй геапалітычнай сітуацыі, калі свет стаіць на мяжы трэцяй сусветнай вайны, шчыльнае разгляданне такіх праблем становіцца крайне неактуальным.



Гутарыў Пётра Пятроўскі

 

По-русски
Наверх
В начало дискуссии

Еще по теме

Андрей Лазуткин
Беларусь

Андрей Лазуткин

Политолог, писатель

«С молчаливого согласия и одобрения властей»

Чем обернётся разгул национализма для белорусов в Польше

Дмитрий Хацкевич
Беларусь

Дмитрий Хацкевич

Преподаватель истории

Глаз бури

Тихо в нашей земле, спокойно...

Ольга   Масловская
Беларусь

Ольга Масловская

Journalist в Белтелерадиокомпания

ПРОЩАЙ, ЛАТВИЯ!

Почему латышская семья покинула родину ради Беларуси

Мечислав Юркевич
Беларусь

Мечислав Юркевич

Программист

БЕЗВИЗОВЫЙ ВЪЕЗД В БЕЛАРУСЬ ПРОДЛЁН НА 2024 ГОД.

Александр Лукашенко поддержал предложение Совета Министров и Министерства иностранных дел о продлении на 2024 год безвизового режима въезда, действующего с Литвой, Латвией и Польшей, сообщает БЕЛТА со ссылкой на пресс-службу Президента Беларуси.

ДЕНЬ НЕЗАВИСИМОСТИ БЕЛАРУСИ

Всё, всё. Уже!

ЭТО ДРУГОЕ?

 теперь каждый латыш ... может в Латвии публично выступить на площади, с трибуны, в социальной сети с заявлением, что он «бл**ь, ненавидит русских». И это не нарушает УК ЛР, э

СЛЕДСТВИЕ ВЕДУТ ДЕПУТАТЫ

Как хорошо быть депутатом, Как хорошо быть депутатом, Стану я точно депутатом...Если манда ту, если манда ту, Вдруг получу!Парафраз старой песни

БЕЛАРУСЬ НИ В КАКИЕ БОЕВЫЕ ДЕЙСТВИЯ ВВЯЗЫВАТЬСЯ НЕ СОБИРАЕТСЯ

Белоруссия в одностороннем порядке не сможет предотвратить войну. Эскалация ведется уже более тридцати лет и зашла слишком далеко чтобы обойтись без большой крови. Но Лукашенко не

ВОЙНА МЕЖДУ ЕС И РОССИЕЙ, КОТОРАЯ ПОЩАДИТ АМЕРИКУ

Лично я это слышу только от вас в свой адрес.....Это если фактов нет.....и к вам относится.

ЧЕМ МОЛОЖЕ ПОЛИТИК

Дело не в молодости а в предприимчивости. За русофобию сегодня хорошо платят.На все остальное им наплевать.

УКРАИНСКИЙ НАЦИЗМ

Скорее он ваш коллега, штатный партийный работник, только не соизмеримо умнее вас.

СИЛИНЯ: ДО 2035 ГОДА НАДО УДВОИТЬ ВВП

Вчера я видел как плакал Роналдо! Давно я с таким интересом футбол не смотрел. В европейском порту стук часов как кувалда. Жемчужная цепь новостроек красуется на заре. (две по

Мы используем cookies-файлы, чтобы улучшить работу сайта и Ваше взаимодействие с ним. Если Вы продолжаете использовать этот сайт, вы даете IMHOCLUB разрешение на сбор и хранение cookies-файлов на вашем устройстве.