Присоединяйтесь к IMHOclub в Telegram!

ОБЩЕСТВО

16.11.2015

Василь Владимирович Герасимчик
Беларусь

Василь Владимирович Герасимчик

Учитель

СІМВАЛЫ ВЕРЫ Ў ДЗЯРЖАВУ

Як увасабленне волi народа

СІМВАЛЫ ВЕРЫ Ў ДЗЯРЖАВУ
  • Участники дискуссии:

    4
    7
  • Последняя реплика:

    больше месяца назад

 

Перафразуючы Карла Юнга, сімвалы — гэта святыя знакі, крыніцы неймавернай па масштабе псіхічнай энергіі. Каб дакрануцца да іх, адчуць магутную сувязь з павязанымі праз сімвалы ў часе і прасторы, зрабіцца часткаю хвалюючай да дрыжыкаў моцы, аднаго дэкларавання іх прызнання недастаткова. Перш за ўсё неабходна Вера.

 

Верачы ў пэўныя сімвалы, праз іх мы падсвядома напаўняемся адпаведнымі якасцямі, уласцівасцямі і характарыстыкамі. У той жа момант існуе і супрацьлеглая сітуацыя: праз нас сімвалы таксама падсілкоўваюцца пэўным зместам. У выніку, па відавочных адзнаках любой дзяржавы — яе сімвалах (герб, сцяг, гімн) можна з поўнай упэўненасцю ахарактарызаваць менталітэт і якасці яе грамадзян.

“Мы — беларусы, мірныя людзі” — што ў стане настолькі немудрагеліста адказаць: хто мы ёсць і “хто там ідзе”, у гэтым вялізным і жорсткім свеце, у якім нам, дзякуючы продкам, не трэба развітвацца з Радзімай ці спадзявацца толькі на дапамогу “Магутнага Божа”. У нас ёсць свая краіна, родны край, імя якога прыемна казыча слых і ад вымаўлення якога адчуваеш душэўны ўздым — Беларусь!

Апошнія некалькі дзён у Сеціве актыўна абмяркоўваецца дыскусія, якая адбылася ў Акадэміі кіравання 10 лістапада. У выніку непаразумення з боку журналістаў, шэраговаму, здавалася б, мерапрыемству, надалі значную ўвагу, на хвалі якога ўскалыхнулі байнет і паднялі, як высвятляецца, даволі актуальнае пытанне: аб беларускіх сімвалах.






Сёння ні для кога ні сакрэт, што беларускае грамадства за час існавання незалежнай Рэспублікі Беларусь складваецца ва ўмовах супрацьпастаўлення двух колькасна непараўнальных яго частак, кожная з якіх мае характэрны для іх набор маркераў. І калі на ўзроўні лічбавых паказчыкаў сваіх адэптаў сітуацыя зразумелая, то на зрэзе сімвалаў назіраецца “даволі напружаная сітуацыя” (характарыстыка першага прарэктара Акадэміі кіравання Аляксандра Іваноўскага), якая носіць характар расколу, які з кожным годам паглыбляецца. І калі ў перыяд панавання Тэлебачання яго наяўнасць з’яўлялася індыкатарам антрапалагічнага, з яскравымі, зразумеламу шэраговаму гледачу паказчыкамі, падзелу на “нашых” і “бэнээфаўцаў”, то ў цяперашні час панавання Сеціва такі відавочны па першаму ж погляду падзел немагчымы. Таму зразумелая заклапочанасць “дзяржаўнікаў” і “кіраванцаў” на гэты конт. У той жа час выклікае здзіўленне рэакцыя некаторых СМІ,якія падліваюць бензіны ў агонь.

У гэтым плане некаторых асабліва ўзрушыла меркаванне філосафа Аляксея Дзерманта, які, згодна журналістцы, назваў Пагоню і бел-чырвона-белы сцяг (скарочана — бчб) сімваламі “лузераў”. Як высвятляецца, меўся на ўвазе толькі бчб. Прычым ні кантэкст, ні разуменне найбольш значных катэгорый нікога не цікавіць. Галоўнае, што зроблены наезд на “святое”. Што ж меў на ўвазе А. Дзермант? Як ён сам патлумачыў: “Пад лузерамі я разумею тых дзеячоў, якія не змаглі рэалізаваць паўнаварты дзяржаўны праект у 1918 г., у 1941, у 1991-1993 гг. У першых двух выпадках спробы былі абцяжараныя яшчэ і калабарацыяй з фактычным ворагам. У трэцім выпадку — поўны правал у кіраванні дзяржавай”.

Адпаведнікам слову “лузер” з’яўляецца “няўдачнік”. Пры такім тлумачэнні пазіцыя становіцца зразумелай. І цалкам лагічнай. Як жа ў размове па-іншаму называць людзей, чые імкненні пацярпелі крушэнні?

Яшчэ адзін з выступоўцаў на дыскусіі ў Акадэміі — рэдактар часопіса “Беларуская думка” Вадзім Гігін нагадаў, што акрамя “Пагоні” у нашым сімвалічным полі маецца невыкарыстоўваемы знак полацкага князя Ізяслава — Трузубец. Да таго ж ён ёміста адным сказам перадаў галоўны змест складанай сітуацыі (назаву яе “бінарнай”, маючы на ўвазе перш за ўсё немагчымасць у сённяшніх умовах існавання дзвюх сістэм адна без адной): “У нас выстаялася класічная канфрантацыя на ўзроўні сімвалаў: партызаны, Чырвоная армія — чырвоны сцяг, калабаранты і тыя, хто супрацоўнічаў з гітлераўцамі ў любым варыянце, — “Пагоня” і бел-чырвона-белы сцяг”.

Разглядаючы разнастайныя формы аргументаў на карысць альтэрнатыўных дзяржаўным сімвалаў, мяне найбольш уразіла наступнае іх спалучэнне, сустрэтае ў фэйсбуку: “…Аніякая значная частка беларускага грамадства не паважае гэты сцяг. Мусім жыць, гэта праўда... Мусім ставіцца да яго як да дзяржаўнага — гэта таксама праўда... Але памерці за яго?... Ва ўмовах дэмакратычнага ды інфармаванага выбару падняць яго над сваім домам?... Не, не і яшчэ раз не... Паглядзіце, што робіць значная частка грамадства з гэтым сцягам пасля афіцыёзных мітынгаў — ледзь не на сметніку знаходзяць гэтыя сцягі на наступную хвіліну пасля заканчэння прамоваў штатных ідэолагаў на акладзе”. Гэта вельмі паказальная, ёмістая характарыстыка таго, што не ўлічваецца сённяшняй уладай і ў выніку чаго ў Рэспубліцы Беларусь існуе вялікая праблема ўспрымання (я б назваў гэта “верай”) беларусаў у дзяржаўныя сімвалы.


Як гэтаму супрацьстаяць?

Выкажу некалькі сваіх заўваг і асабістых меркаванняў наконт гэтай дыскусіі і таго пылу, што перарастае ў сеціўны бруд:

1. Немагчыма навучыць любіць. Пачуццё любові можна толькі выхаваць, прычым фармалізм і дэклараванне, дзейнасць “спустя рукава” тут не спрацуе. У далёкасяжнай перспектыве не дапаможа тут і маркетынгавая палітыка па пераўтварэнню сімвала толькі як у папулярны, модны брэнд. Гэта толькі часовая з’ява: сёння модна адно, заўтра другое. Без глыбіннага разумення прылучанасці да магутнага пласта памяці немагчыма цалкам прыняцце пэўнага сімвала. Таму розныя акцыі кшталту “Пагоняпобач” не нясуць ніякай пагрозы. Гэта проста часовая акцыя, якая так жа імкліва спыніцца, як і пачалася.

2. Патрэбна тэрміновае складванне ўсебакова распрацаванай сістэмы выхавання грамадзяніна. Неабходна рабіць акцэнты на пазітыўных баках, на тым, чым варта і неабходна ганарыцца, тое, што ўжо само па сабе пазнавальна і да гэтага прывязваць новыя сімвалы. Сімвал павінен быць паказальнікам паспяховасці. Напрыклад, спартсмены, дасягненні, дабрачыннасць.

3. Перш за ўсё неабходна пачынаць са школ, браць лепшы вопыт такіх краін, як ЗША, у адпаведнасці з якой увесці штодзённую “клятву на вернасць сцягу”, калектыўныя выкананні гімна, узнагароджванні лепшых вучняў, удзельнікаў разнастайных конкурсаў і алімпіяд сцягамі і гербамі, стымуляваць іх з’яўленне не толькі на кожным адміністрацыйным будынку, але, перш за ўсё, лепшых, паказальных хатах жыхароў аграгарадкоў.

4. Сімвалы павінны быць зразумелымі і зрабіцца заўважнымі, а не проста дэманструемымі.





5. Апошняе дзесяцігоддзе ідэолагічныя супрацоўнікі Рэспублікі Беларусь прафукалі ператварэнне Сеціва ў магутны рухавік актывізацыі сацыяльных працэсаў і маніпулявання свядомасцю. У выніку каштоўны час згублены. Менавіта з-за пралікаў і няўважлівасці ідэолагаў сённяшняе беларускае грамадства ў сваёй большасці адчувае сарамлівасць, пачуццё ніякаватасці за дзяржаўныя сімвалы. Асноўным асяроддзем ідэолагаў павінна выступіць віртуальнае асяроддзе, на фармаванне якога неабходна накіраваць агромністыя часовыя выдаткі, каб хоць неяк кампенсаваць тыя страты, якія ўжо маюцца. У гэтым плане першасная ўвага да якасці ідэалагічных супрацоўнікаў, якія павінны выступіць своеасаблівым “Ордэнам Дзяржавы”, быццам Таварыства Хрыста на чале з Лаёлаю, якое ўратавала каталіцкую царкву ад Рэфармацыі.

6. Я супраць усялякіх адкрытых забарон, таму што катэгарычная забарона валодае магічнай якасцю — хочацца яе адведаць. У гэтым плане Дзяржаве патрэбна сістэма на зняцце з альтэрнатыўных сімвалаў таго арэала, якім яны напоўненыя. І перш за ўсё накіраваць дзейнасць на адаптацыю “Пагоні”, якая, з’яўляючыся неактуальнай у сённяшніх рэаліях, застаецца важкім архетыпам з магутнай энергетыкай. Нездарма яна нават часам з’яўлялася на савецкіх агітацыйных плакатах

 




У “Меланхоліі” Харухі Судзіміі маецца адпаведны на гэты конт дыялог:

— Гэта эмблема маёй каманды!
— Я бачу п’янага стужачнага чарвяка, які абвіў нейкую трубачку!

Нягледзячы на спробы пэўных сілаў замарудзіць працэс ператварэння афіцыйных сімвалаў Рэспублікі Беларусь у носьбіты рэтрансляцыі беларускай ідэнтычнасці назіраецца паступовы рост грамадзян, якія лічаць іх адзінымі актуальнымі. Сведчаннем таму — з’яўленне яго на разнастайных міжнародных спаборніцтвах, дзе ён пачынае канкураваць з бел-чырвона-белым. Тым больш гэтаму садзейнічае тое, што «бчб» успрымаецца перш за ўсё як нацыяналістычны сімвал, і паколькі ён не можа перарасці вузканацыяналістычныя межы, то ён не можа і ператварыцца ў дзяржаўны, паколькі Беларусь — поліэтнічная дзяржава.

Дзяржаўныя сімвалы ахоўваюцца Законам. Нягледзячы на гэта закон аб абароне Герба, Сцяга і Гімна ў нас амаль не выкарыстоўваецца. У выніку іх адкрыта называюць “чырвона-зялёнай анучай” і “закатом над болотом”. У той жа час, пакуль пэўная частка грамадства не будзе выказваць як мінімум павагу да дзяржаўных сімвалаў, датуль Дзяржава будзе адмоўна ўспрымаць сімвалы людзей, якія дэкларуюць яе адмаўленне, непрыманне і выказваюць непавагу і агіду да яе сімвалаў. Класічная схема: адносся да іншага так, як хочаш, каб ён адосіўся да цябе.
Наверх
В начало дискуссии

Еще по теме

Андрей Стариков
Россия

Андрей Стариков

Экономист, политический аналитик

"Диктатура" с человеческим лицом

государства будущего должны говорить языком Лукашенко

Андрей Лазуткин
Беларусь

Андрей Лазуткин

Политолог, писатель

«Вораг-жандарм дакурыў папіросу»: что предлагает TUT.BY вместо комсомольского билета

Дмитрий Исаёнок
Беларусь

Дмитрий Исаёнок

Публицист

Война за оршанское наследство

О кризисе в государственном секторе

Алексей Дзермант
Беларусь

Алексей Дзермант

Председатель.BY

На чём стоит белорусский патриотизм?

ГЕРМАНИЯ СТАНОВИТСЯ ЦЕНТРОМ ВОЕННЫХ УСИЛИЙ

"..Там их нападало в достатке..."Перемога уже есть?

ГЕРМАНИЯ СТАНОВИТСЯ ЦЕНТРОМ ВОЕННЫХ УСИЛИЙ

"..Там их нападало в достатке..."Перемога уже есть?

СЕРЕБРЯНАЯ ЭКОНОМИКА

Прокомментирую только пенсионеров - я сам пенсионер уже третий год. Попытался представить себе здорового крепкого мужика 65 лет, живущего в городской квартире человейника. Допустим

СЕРЕБРЯНАЯ ЭКОНОМИКА

Прокомментирую только пенсионеров - я сам пенсионер уже третий год. Попытался представить себе здорового крепкого мужика 65 лет, живущего в городской квартире человейника. Допустим

ПРИБАЛТИКА ПРОВАЛИЛА ЗАДАНИЕ США

А покупать, что либо у захватчика себе дороже! Вы явно ошиблись с агрессором, к которому надо было прильнуть, чтобы покупать дешевле. Может, есть ещё шанс одуматься? Русский народ

ПРИБАЛТИКА ПРОВАЛИЛА ЗАДАНИЕ США

А покупать, что либо у захватчика себе дороже! Вы явно ошиблись с агрессором, к которому надо было прильнуть, чтобы покупать дешевле. Может, есть ещё шанс одуматься? Русский народ

США СЛЕДУЕТ ПОЧИТАТЬ

ПризнаЮ свою вину, сослепу неправильно прочитал год. Аж 1928-й! Чего же товарищ Добре так долго ждал? А-а, понял, он ждал, пока достаточно созреет литературный латышский язык. Райн

США СЛЕДУЕТ ПОЧИТАТЬ

ПризнаЮ свою вину, сослепу неправильно прочитал год. Аж 1928-й! Чего же товарищ Добре так долго ждал? А-а, понял, он ждал, пока достаточно созреет литературный латышский язык. Райн

ДЕЛО ДМИТРИЯ МАТАЕВА

Александр Гильман вот тоже отстаивал мысль, что латвийские прокуроры - бяки и душители свободы, а судьи - светлые эльфы, поборники справедливости. Это потому что ему удалось отверт

ДЕЛО ДМИТРИЯ МАТАЕВА

Александр Гильман вот тоже отстаивал мысль, что латвийские прокуроры - бяки и душители свободы, а судьи - светлые эльфы, поборники справедливости. Это потому что ему удалось отверт

НИКАК БЕЗ ГАЗА

И даже нехаляльно. Но это ведь капиталисмус, прибыль юбер аллес.

НИКАК БЕЗ ГАЗА

И даже нехаляльно. Но это ведь капиталисмус, прибыль юбер аллес.

Мы используем cookies-файлы, чтобы улучшить работу сайта и Ваше взаимодействие с ним. Если Вы продолжаете использовать этот сайт, вы даете IMHOCLUB разрешение на сбор и хранение cookies-файлов на вашем устройстве.